“Цвярозым быць –
Навошта жыць?!”, –
І нехта зноў жыццё камячыць,
Пачаўшы піць,
Ды гэтак піць,
Што свету белага не бачыць.
Сто грам – пачын
І за жанчын,
А дзвесце – дзеля фанабэрства,
А трыста –
Звонкае “чын-чын” –
І сабутэльнікі – братэрства.
І там, і тут –
Гасцінны кут,
Дзе п’юць, не ведаючы, мусіць,
Што п’янства – спрут,
Страшэнны спрут,
Які, схапіўшы, не адпусціць.
Бліжэй, бліжэй…
Бы сотня змей,
Але ў абліччы невідзімкі.
Ды ўсё тужей,
Ды ўсё цяжэй
Яго смяротныя абдымкі.
Ізноў сям’я
І ўся радня
Спаўна рассёрбвае распусту.
Бяда твая,
Бяда мая –
Вар'яцтва горкія наступствы.
Каб не набыць
І не лячыць
Хваробу дзікага разгулу,
Не трэба піць!
Не трэба піць,
Каб у нябыт не зацягнула!
Жыццёва!=)))
Жыццёва!=)))