Гатэль у цэнтры Барселоны.
Мастак п'е каву й разглядае
дзявуль прадажных – вопыт плённы –
якая з кім – адна, другая...
Іх у куточку рэстарана
мужчыны кормяць "на расстанне".
Для іх "дзяўчыны на сняданак" –
дакор грашоваму "каханню".
Яны ядуць. Па іх жа віду
там не напой – настойка цвілі,
бо не захопленасць – агіда
ў вачах, што ўчора іх "любілі"...
5.07.2013
Каментар да запісу: