Наста Кудасава
Выпадкова натыкнулася ў сеціве на вершы Насты Кудасавай -- і адкрыла для сябе новы сусвет. Лепшае, што чула ў сённяшняй моладзі. Зацікавіла. Чаруе. Штосьці ў гэтым ёсць. Здаецца мне, іскра таленту, якая можа распаліцца ў агмень.
***
Нізкімі нотамі, нізкамі Ротмана
Я зашываю маўчаньне адчаю.
Цацка бяз сэрца, ваўчыца бязродная,
Кінутая ў чалавечую зграю.
Ночы чароўныя вырасьлі здрадаю,
Рукі ўлюбёныя вырасьлі зьдзекам...
Госпадзе! Я была б казачна радая
Не нарадзіцца сюды чалавекам.
***
Дотык вуснаў і... Знікні!
Толькі сплю,
Толькі сплю...
Разам з ранкам стазыкім
Я свой боль наталю.
Нахілюся лісліва
Перад лёсам сваім.
Можа, стану шчаслівай?
Толькі дым...
Толькі дым...
За ўсе скарбы і грошы
Я цябе не куплю...
Дотык вуснаў — навошта...
Толькі сплю,
Толькі сплю?..
Наста Кудасава
Начная чытанка Радыё Свабода:
Вось -- яшчэ яе вершы з сеціва:
І відэа:
НАСТАЧКА! МАЛАЙЧЫНКА!